Сегодня: понедельник, 16 июля 2018г.
Жлобин -

Прогноз погоды

Данные о погоде предоставлены FORECA
USD 1.9706, EUR 2.2898

Курсы валют

1.9706
2.2898
3.1632
Данные о валюте предоставлены NBRB.BY
Есть вопрос?
свяжитесь с нами:
+ 375 (2334) 7 80 90
написать нам

Культура

Як Чырвоны Бераг сяброў сабраў…

25.06.2018
581

У суботу надвор'е паднесла жлабінчанам сюрпрыз: пасля летняй спякоты ўсе акунуліся ў “восеньскую” прахалоду. Амаль увесь дзень ішоў дождж, а слупок тэрмометра апусціўся да +15 градусаў.

Але гэта не напалохала аматараў беларускай песні, якія, не гледзячы на непагадзь, хмурнае неба, пранізлівы вецер, прыйшлі ў Чырвонабярэжскі сельскі Дом культуры на раённае свята "Чырвоны Бераг збірае сяброў”, прысвечанае Году малой радзімы.

Па даўняй традыцыі гасцей мерапрыемства сустракалі прадстаўнікі розных сельскіх дамоў культуры і клубаў на сваіх імправізаваных падвор’ях, аформленых у нацыянальным стылі. Вяскоўцы, а гэта жыхары Чырвонага Берага, Кіціна, Сцяпоў, Новых Лукаў, Лукскага, Рэкты, Шчэдрына, Дворышчаў, прадставілі вырабы дэкаратыўна-прыкладной творчасці, выкананыя рукамі мясцовых майстроў. Тут былі дамавічкі, якія сімвалізуюць дабрабыт, вязаныя рэчы, цацкі, кошыкі з лазы, карціны з саломкі, ручнікі, на сталах - вышытыя абрусы. Падвор’е Чырвонабярэжскага дзяржаўнага аграрнага каледжа было відаць здалёк - яно нагадвала беларускую хатку: вось - печка, вось - калыска з дзіцяці, на двары – буслы, калодзеж і сімвал урадлівасці беларускай зямлі – ягады маліны, агрэста, парэчкі, прыгожа і клапатліва пакладзеныя ў драўляную скрыню. На кожным з падвор’яў асаблівае месца займалі стравы беларускай старажытнай и сучаснай кухні. Так і хацелася паспрабаваць бульбы з кропам алеем, дранікаў, запечанай рыбы, салёнага сала, бутэрбродаў з калбасой і гурочкам, фаршаваных памідораў, халадцу, духмянай выпечкі… Арганізатары свята, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Чырвонабярэжскі сельвыканкам, адзначылі старанні ўсіх гаспадароў падвор’яў падарункамі.

Асноўнае дзеянне свята адбывалася ў сельскім Доме культуры. У холе, сіламі работнікаў Чырвонабярэжскага сельскага Дома культуры, была арганізавана выстава фотаздымкаў, літаратуры, малюнкаў “Сустрэча з мінулым”.

…Першымі на сцэну падняліся гаспадары - ансамбль “Дабаснянка” Чырвонабярэжскага СДК выканаў песню “Прывітальная”.Для ўрачыстага адкрыцця свята быў запрошаны старшыня Чырвонабярэжскага сельскага выканаўчага камітэта Валерый Рагоускі. Ён адзначыў, што дзякуючы дадзенаму мерапрыемству, тут кожны год збіраюцца таленавітыя творчыя людзі, якія праслаўляюць гэты прыгожы край.

Валерый Віктаравіч запрасіў на сцэну людзей, якія нарадзіліся і выраслі на чырвонабярэжскай зямлі, затым звязалі свой лёс з іншымі мясцінамі Беларусі, але не адарваліся ад каранёў, не забылі малую радзіму.Гэта педагог Гомельскага абласнога ліцэя, аўтар двух кніг аб Чырвоным Беразе Аляксандр Пабалавец, лектар Беларускай дзяржаўнай філармоніі, музычны крытык, вядучая музычных праграм беларускіх тэлерадыёкампаній Жанна Цыркунова, доктар медыцынскіх навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі Аляксандр Варабей. Ім былі уручаны падарункі ад арганізатараў мерапрыемства.

Як справядліва было адзначана на свяце, галоўная цэннасць Чырвонага Берага -гэта людзі – таленавітыя, працавітыя, якія сваімі справамі ўносяць неацанімы ўклад у развіццё раёна. Іх запрасілі на сцэну для ўручэння падарункаў за добрасумленную мнагалетнюю працу. Гэта работнікі камунальнага жыллёвага ўнітарнага прадпрыемства "Уніком", філіяла № 312 ААТ «ААБ Беларусбанк», аддзялення паштовай сувязі Чырвоны Бераг-1, сярэдняй школы, каледжа,сельскай ўчастковай бальніцы, цэнтра культурна-дасугавай дзейнасці.

У рамках свята прайшоў фестываль сельскай моладзі “ВеСела”, у якім прынялі ўдзел актывісты раённай арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Сельскагаспадарчы, спартыўны, інтэлектуальны і іншыя конкурсы выявілі лепшую каманду, якая прадэманстравала хуткасць, спрыт, зладжанасць. Гэта вучні Радушскага дзіцячага сада – сярэдняй школы. Другое месца занялі навучэнцы Чырвонабярэжскага аграрнага каледжа, трэцяе – Чырвонабярэжскай сярэдняй школы. Прызёрам уручаны падарункі.

На сайте опубликована часть материала, полностью статью Татьяны СКОБЕЛЕВОЙ читайте в ближайших номерах газеты "Новы дзень"

Ещё больше фото смотрите на сайте в разделе "Фотоновости"

Фота Таццяны СКОБЕЛЕВАЙ


Чтобы быть в курсе событий, регистрируйтесь в наших группах: 

Наша группа в социальной сети "ВКонтакте" - "С новым днём, Жлобин!

Наша группа в социальной сети "Одноклассники" - "С новым днём, Жлобин!" 

Читайте ndsmi.by в "Одноклассниках"

Читайте ndsmi.by в "Контакте"

Читайте ndsmi.by в "Фейсбуке"

Читайте ndsmi.by в "twitter"


Добавить комментарий

Календарь
наверх