Сегодня: понедельник, 19 ноября 2018г.
Жлобин -

Прогноз погоды

Данные о погоде предоставлены FORECA
USD 2.1102, EUR 2.395

Курсы валют

2.1102
2.395
3.1973
Данные о валюте предоставлены NBRB.BY
Есть вопрос?
свяжитесь с нами:
+ 375 (2334) 7 80 90
написать нам

Культура

В средней школе №10 состоялась презентация нового сборника стихов Марии Смирновой

06.11.2018
493

Жлабінчанка Марыя СМІРНОВА парадавала аматараў паэтычнага слова сваім новым зборнікам вершаў – «Песнь малой родине моей…». Яго прэзентацыя адбылася ў роднай школе аўтаркі – № 10, дзе Марыя Сямёнаўна доўгі час працавала педагогам.

І хаця паэтэса нарадзілася за тысячы кіламетраў ад Беларусі – у далёкай Кіргізіі, амаль усё яе жыццё прайшло на Жлобінскай зямлі, якую яна лічыць сваёй сапраўднай радзімай. Тут Марыя Смірнова вырасла, адсюль пайшла ў самастойнае жыццё, тут пакахала, доўгі час працавала педагогам, на ўласным прыкладзе і сваёй творчасцю выхоўваючы ў дзяцей любоў да Бацькаўшчыны, сваёй гісторыі, да мастацкага слова.

Марыя Смірнова з’яўляецца аўтарам слоў гімна горада Жлобіна і новай назвы раённай газеты – «Новы дзень», на старонках якой вось ужо не адно дзесяцігоддзе друкуюцца яе творы.

Вершы паэтэсы занялі не адну старонку ў літаратурным альманасе «Галасы роднага краю», які ўбачыў свет у 2016 годзе па ініцыятыве  раённай газеты. Звяртаючыся да Марыі Смірновай, галоўны рэдактар «Новага дня» Галіна Мельнікава шчыра павіншавала аўтара са з’яўленнем зборніка, які прымеркаваны да Года малой радзімы. Галіна Уладзіміраўна падкрэсліла, што творчасць Марыі Сямёнаўны мае стваральны характар, яе вершы напоўнены пазітывам, любоўю да людзей і роднай зямлі.

Павіншавалі Марыю Смірнову з выхадам у свет яе чарговага зборніка сябры: былы рэдактар раёнкі Пётр Шутаў, паэт Павел Луд, паэтэсы Ірына Сасна, Таццяна Нікалаенка і Ларыса Фаміна, ветэран Узброеных Сіл Мікалай Навуменка, іншыя.

Для Марыі Смірновай гэта ўжо трэці асобны зборнік яе твораў. І ўсе яны былі надрукаваны на базе мясцовага прадпрыемства па выпуску паліграфічнай прадукцыі «Тэхнічная кніга». А спонсарамі ў другі ўжо раз выступілі аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і раённая арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Педагогі – загадчык раённага вучэбнаметадычнага кабінета Алена Чуйко і дырэктар пачатковай школы № 2 Юрый Акуленка – таксама павіншавалі аўтарку. Аб чым жа новы зборнік Марыі Смірновай? Падказку дае яго назва – «Песнь малой родине моей…»

М. ВАРАНОВІЧ.

На здымках: уверсе – паэтэса Марыя Смірнова; унізе – удзельнікі прэзентацыі.

Фота М. СЕМЯНЦА.

Чтобы быть в курсе событий, регистрируйтесь в наших группах: 

Наша группа в социальной сети "ВКонтакте" - "С новым днём, Жлобин!

Наша группа в социальной сети "Одноклассники" - "С новым днём, Жлобин!" 

Читайте ndsmi.by в "Одноклассниках"

Читайте ndsmi.by в "Контакте"

Читайте ndsmi.by в "Фейсбуке"

Читайте ndsmi.by в "twitter" 

Наш канал на YouTube

Добавить комментарий

Календарь
наверх