Сегодня: понедельник, 20 ноября 2017г.
Жлобин -

Прогноз погоды

Данные о погоде предоставлены FORECA
USD 2.005, EUR 2.3648

Курсы валют

2.005
2.3648
3.3615
Данные о валюте предоставлены NBRB.BY
Есть вопрос?
свяжитесь с нами:
+ 375 (2334) 7 80 90
написать нам

Культура

У Скепнянскім СДК праходзіць творчая выстаўкаТаццяны Акрушка

05.11.2017
242

У Скепнянскім СДК пастаянна праходзяць творчыя выстаўкі. На гэты раз свае работы – вышыўку, на суд аднавяскоўцаў прадставіла Таццяна АКРУШКА.

– Тут не толькі мае работы, – адзначыла ў размове са мной Таццяна Пятроўна, – а і маёй матулі – Аляксандры Міхайлаўны Гаўрылавай, і свякрухі – Марыі Сцяпанаўны Казловай. Яны мяне і вучылі, як правільна трымаць у руках іголку. Усе іх вырабы – у асноўным рушнікі, я захоўваю як святыню, сямейную рэліквію. Гэта – памяць наша роду.

І сапраўды, праз творчасць самадзейных майстроў адбываецца пераемнасць пакаленняў, праяўляецца душа беларускага народа. З пакалення ў пакаленне передаюць вышывальшчыцы тэхніку свайго майстэрства, ўзоры вышывак, сэнс якіх зыходзіць у сівую даўніну.

Сваю сямейную калекцыю вышывак Таццяна Акрушка дэманстравала і на раённых выстаўках. І там яны карысталіся поспехам у знатакоў самадзейнай творчасці.   

Мікалай ШУКАНАЎ.

На здымку: калекцыя вышыўкі Таццяны Акрушка.

Фота аўтара.

Читайте ndsmi.by в "Одноклассниках"

Читайте ndsmi.by в "Контакте"

Читайте ndsmi.by в "Фейсбуке"  

Читайте ndsmi.by в "twitter

Наша группа в социальной сети "Одноклассники" - "С новым днём, Жлобин!"

Наша группа в социальной сети "ВКонтакте" "С новым днём, Жлобин!"


Добавить комментарий

Календарь
наверх