Сегодня: воскресенье, 17 декабря 2017г.
Жлобин -

Прогноз погоды

Данные о погоде предоставлены FORECA
USD 2.0257, EUR 2.3882

Курсы валют

2.0257
2.3882
3.4405
Данные о валюте предоставлены NBRB.BY
Есть вопрос?
свяжитесь с нами:
+ 375 (2334) 7 80 90
написать нам

Культура

У Пірэвічах адзначылі Дзень аграгарадка

05.09.2017
574

Жыхары Пірэвічаў у мінулую суботу адзначылі Дзень аграгарадка.

«Пірэвіцкія званы» – так называлася гэтае свята, якое мела статус раённага мерапрыемства. Яго адкрыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валянціна Няхай. Яна пажадала вяскоўцам добрага настрою і поспехаў у справах.

Цэнтральнай падзеяй свята стала адкрыццё на фасадзе Пірэвіцкай вясковай участковай бальніцы памятнай дошкі ў гонар урача Вячаслава Цітовіча (1962–2016). Яна была выраблена за сродкі, якія сабралі мясцовыя жыхары, – у знак павагі да Вячаслава Арсеньевіча. Ён доўгі час працаваў у аграгарадку і пакінуў аб сабе добрую памяць . Аб гэтым падчас адкрыцця дошкі гаварылі старшыня Пірэвіцкага сельвыканкама Уладзімір Гаспадароў, старшыня прафкама цэнтральнай раённай бальніцы Раіса Талканіца, іншыя.

На свята прыехалі артысты: народныя вакальныя ансамблі – «Баравікі» са Светлагорскага раёна (на здымку ўнізе), «Белыя росы» аўтаклуба аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, вакальна-інструментальны ансамбль са Скепні «Выхадны дзень». Выступаў таксама мясцовы інструментальны дуэт «Брава».

Прайшла выстаўка работ народных умельцаў.


Мікалай ШУКАНАЎ.

На здымку ўверсе: падчас адкрыцця памятнай дошкі.

Фота Вольгі ЗАХАРЭНКА.

Читайте ndsmi.by в "Одноклассниках"

Читайте ndsmi.by в "Контакте"

Читайте ndsmi.by в "Фейсбуке"  

Читайте ndsmi.by в "twitter"

Добавить комментарий

Календарь
наверх