Сегодня: вторник, 17 октября 2017г.
Жлобин -

Прогноз погоды

Данные о погоде предоставлены FORECA
USD 1.958, EUR 2.3083

Курсы валют

1.958
2.3083
3.4267
Данные о валюте предоставлены NBRB.BY
Есть вопрос?
свяжитесь с нами:
+ 375 (2334) 7 80 90
написать нам

Культура

У каго душа шчодрая, той жыццю рады

22.09.2017
684

Цэнтрам культурнага жыцця Жлобіншчыны ў мінулую нядзелю стаў аграгарадок Шчадрын. Тут прайшло чарговае раённае свята – «Шчодрая душа», на якое прыехала шмат гасцей.

Ушанавалі людзей працы

Мерапрыемства ладзілася на плошчы аграгарадка, названай у гонар ураджэнца Шчадрынскага сельсавета, Героя Сацыялістычнай Працы, былога кіраўніка мясцовай гаспадаркі Аляксандра Петухова. Аб гэтым нагадала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валянціна Няхай, якая адкрыла свята. (У гэты ж дзень на магілу А. Петухова на могілках у вёсцы Пякалічы ад раённых улад, сельскага выканкама і землякоў былі ўскладзены кветкі).

Лепшыя працоўныя традыцыі сёння працягваюць механізатары Ігар Ісаковіч, Раман Шчыгельскі, жывёлаводы Святлана Екіменка, Алена Іваненка, іншыя. Усім былі ўручаны падарункі. Не забыліся арганізатары свята і пра ветэранаў, якіх таксама ўшанавалі.

Сярод іх – удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Яўген Віктаравіч Вісаковіч, ветэран педагагічнай працы Тамара Ільінічна Пакроўская, культуры – Галіна Пятроўна Семянец, паштовай сувязі – муж і жонка Аляксандр Макаравіч і Людміла Аляксееўна Каўпаевы, былы галоўны ўрач Шчадрынскай сельскай участковай бальніцы Валянцін Афанасьевіч Дзеравянка, многія іншыя.


Шчадрынскія прыгажуні

Наогул праграма свята была даволі насычанай. Асаблівую цікавасць выклікаў конкурс «Місіс Шчадрын», у якім прынялі ўдзел чатыры мясцовыя прыгажуні: Кацярына Платонава, Наталля Мінкова, Надзея Курдаева і Алеся Сакалоўская. Усе яны сталі пераможцамі ў розных намінацыях. Але званне «місіс» аграгарадка журы прысудзіла Надзеі Курдаевай – работніцы мясцовага СДК.

Таксама адбыўся парад незвычайна ўпрыгожаных дзіцячых калясак «Шчадрынскі малыш».

Працавалі падвор’і: з Навамаркавіцкага, Чырвонабярэжскага сельсаветаў (сумесна са Стрэшынскім ГДК). Гаспадароў прадстаўлялі чатыры падвор’і: са Шчадрына, Кіціна, Дворышча і Сцяпоў. Можна было паспрабаваць беларуска-яўрэйскія стравы, згатаваныя па мясцовых рэцэптах. Канешне, шчадрынцы пахваліліся і ўраджаем грыбоў, на якія іх лясы заўсёды багаты, але сёлета – асабліва. Аб гэтым нам расказаў Андрэй Пташык, які за адзін паход у лес збіраў да 300 баравікоў.

Свае вырабы выставілі народныя майстры. Так, шматлюдна было каля стала з кошыкамі майстроў з Чырвонага Берага мужа і жонкі Аляксандра і Валянціны Кісялёвых.

Працавалі атракцыёны з гарадскога парка «Прыдняпроўскі», розныя выставы, выязны гандаль раённага спажывецкага таварыства. А на сцэне адзін аднаго змянялі артысты: народныя вакальныя калектывы «Дабаснянка» з Чырвонага Берага і «Сузор’е» з Кароткавічаў, дуэт баяністаў «Брава» з Пірэвічаў. Спявалі і самі шчадрынцы: дырэктар СДК Алена Крантоўская, ветэран працы Тамара Шчура, многія іншыя. 

Пры дапамозе спонсараў

Удзел у свяце прыняла і наша газета, якая сумесна з мясцовым аддзяленнем паштовай сувязі арганізавала падпіску на «Новы дзень». Тыя, хто падпісаўся, атрымалі сувеніры. Рэдакцыя зрабіла падарунак і для Шчадрынскага СДК.

Наогул свята атрымалася Яно было масавым і шчодрым на розныя цікавыя падзеі. Спонсарамі мерапрыемства выступілі мясцовае сельгаспрадпрыемства «Шчадрынскае», аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, лясгас, раённая служба паштовай сувязі, райбальніца , іншыя арганізацыі.

Удзел у свяце прыняў Мікалай ШУКАНАЎ.

На здымках: уверсе – свята ў разгары; у цэнтры – ветэрана педагагічнай працы Т.І. Пакроўскую са святам віншуе Валянціна Няхай; падарунак ветэранам працы мужу і жонцы Аляксандру і Людміле Каўпаевым уручае старшыня Шчадрынскага сельвыканкама Ала Шатрава; удалы грыбнік Андрэй Пташык; унізе – шэсце ўдзельнікаў конкурсу «Місіс Шчадрын»; парад калясак.

Фота аўтара.

Больше снимков смотрите в разделе "Фото новости":

Районный праздник "Щедрая душа" в агрогородке Щедрин

Добавить комментарий

Календарь
наверх