Сегодня: понедельник, 23 октября 2017г.
Жлобин -

Прогноз погоды

Данные о погоде предоставлены FORECA
USD 1.955, EUR 2.3075

Курсы валют

1.955
2.3075
3.3984
Данные о валюте предоставлены NBRB.BY
Есть вопрос?
свяжитесь с нами:
+ 375 (2334) 7 80 90
написать нам

Культура

Творчыя майстэрні – у Рэкце

04.08.2017
408

Стала ўжо добрай традыцыяй збіраць рамеснікаў Жлобіншчыны ў Ракцянскім Доме рамёстваў «Гасцёўня». І гэты год не стаў выключэннем. У трэці раз, нягледзячы на дажджлівае надвор’е, раённае свята «Майстры Жлобіншчыны» адбылося. 

Адкрылі мерапрыемства начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валянціна Няхай і старшыня Лукскага сельвыканкама Пётр Альхоўскі, якія адзначылі, што дзякуючы гэтаму святу на Лукскай зямлі знайшлося шмат талентаў, пра якіх раней Жлобіншчына не ведала. 

Тут былі прадстаўлены выставы майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Л. Канафальская прапанавала гасцям свята палюбавацца адрэстаўраванымі яе рукамі лялькамі, Т. Левашова – вышытымі карцінамі. Абедзве жанчыны – жыхаркі пасёлка Лукскі. Т. Шашкова і Н. Козел з Праскурней прадставілі вырабы, вязаныя кручком і плеценыя з пацерак. Чырвонабярэжцы В. і А. Кіселевы далі магчымасць не толькі паглядзець на свае прадметы быту з лазы, але і набыць іх. Жыхарка Стрэшына А. Харытонава – майстар па творчай працы з пяском – прадставіла яркія і незвычайныя сувеніры. Загадчыца аўтаклуба цэнтра культурна-дасугавай дзейнасці раёна Н. Цяпляшына здзівіла гасцей тэхнікай пляцення з газетных трубачак.

У рамках свята прайшла конкурсная праграма «Майстрыха» сярод мастацкіх кіраўнікоў устаноў культуры раёна. У ёй прынялі ўдзел больш за дваццаць прадстаўніц усіх сельскіх дамоў культуры і клубаў. Яны праяўлялі ўсе свае таленты – і спявалі, і танцавалі, і імправізавалі, і займаліся дэкаратыўна-прыкладной творчасцю. У выніку ўсім удзельніцам конкурсу былі ўручаны дыпломы.

Фінальным акордам свята стаў канцэрт удзельнікаў мастацкай самадзейнасці. Сваёй творчасцю радавалі юныя выхаванкі вакальнага гуртка з Ракцянскага СДК В. Лютак і Т. Шалыга, салісты народнага вакальнага ансамбля «Белыя росы», аўтар і выканаўца песень В. Кітун і мастацкі кіраўнік сельскага Дома культуры Л. Блінцова з Новых Лукаў.

Таццяна СКОБЕЛЕВА.

На здымку: падчас конкурсу «Майстрыха».

Читайте ndsmi.by в "Одноклассниках"

Читайте ndsmi.by в "Контакте"

Читайте ndsmi.by в "Фейсбуке"  

 

Читайте ndsmi.by в "twitter"

Добавить комментарий

Календарь
наверх