Сегодня: среда, 18 июля 2018г.
Жлобин -

Прогноз погоды

Данные о погоде предоставлены FORECA
USD 1.9766, EUR 2.3183

Курсы валют

1.9766
2.3183
3.1652
Данные о валюте предоставлены NBRB.BY
Есть вопрос?
свяжитесь с нами:
+ 375 (2334) 7 80 90
написать нам

Общество

Слава тым, хто ў час гарачы на ніве хлебнай шчыраваў!

25.11.2016
465
Ад ранняй вясны да позняй восені шчыруюць на зямлі працаўнікі сельскай гаспадаркі нашага раёна. Іх нялёгкія будні, стваральная мірная праца, поспехі і здабыткі сталі аднымі з найважнейшых тэм у творчасці журналістаў «Новага дня». А часам, каб у поўнай меры ўславіць вялікую місію нашых хлебаробаў, нават сілы друкаванага слова мала…

І вось гарачы час, калі аралі, сеялі, убіралі вырашчаны ўраджай, мінаваў. Наперадзе – «Дажынкі». Немагчыма ўявіць сабе заканчэнне жніва і палявых работ без гэтага прыгожага, усенароднага свята, якое традыцыйна адзначаецца ў Беларусі. Гэта падзея ў жыцці не толькі ўдзельнікаў уборачнай кампаніі і працаўнікоў аграпрамысловага комплекса, але і ўрачыстасць, якая аб’ядноўвае прадстаўнікоў усіх галін народнай гаспадаркі, дае кожнаму магчымасць далучыцца да традыцыйных каштоўнасцей.

Сёлета раённае свята працаўнікоў вёскі «Дажынкi -2016» гасцінна прымаюць у сябе Кароткавічы. Менавіта тут будуць ствараць святочны настрой усім удзельнікам свята, асабліва яго галоўным героям. Ім ёсць за што парадавацца, ёсць чым ганарыцца.

Мы шчыра віншуем вас, паважаныя працаўнікі сельскагаспадарчай вытворчасці Жлобіншчыны, са святам «Дажынак»! Вялікі дзякуй вам за шчодры хлебны каравай, за нялёгкую працу на зямлі! Мы славім вашыя імёны і ганарымся вамі, паважаныя землякі!

Унясенне мінеральных угнаенняў (ААТ "Свярдлоўскі")

На фото: унясенне мінеральных угнаенняў (ААТ "Свярдлоўскі")

Сяўба ранніх яравых (ААТ "Папаратнае")

На фото: сяўба ранніх яравых (ААТ "Папаратнае")

Падчас жатвы (ААТ "Свярдлоўскі")

На фото: падчас жатвы (ААТ "Свярдлоўскі")

Ушанаванне перадавікоў жатвы (ААТ "Бабоўскі")

Ушанаванне перадавікоў жатвы (ААТ "Бабоўскі")

Добавить комментарий

Календарь
наверх