Сегодня: пятница, 15 декабря 2017г.
Жлобин -

Прогноз погоды

Данные о погоде предоставлены FORECA
USD 2.0277, EUR 2.3963

Курсы валют

2.0277
2.3963
3.4534
Данные о валюте предоставлены NBRB.BY
Есть вопрос?
свяжитесь с нами:
+ 375 (2334) 7 80 90
написать нам

Культура

«Прапіску» Жлобін атрымаў у 17-м стагоддзі

03.08.2017
803
Жлобин

У райвыканкаме пад старшынством начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валянціны НЯХАЙ прайшло пасяджэнне краязнаўчага актыву. Абмяркоўвалася пытанне, звязанае з датай першага летапіснага ўпамінання населенага пункта Жлобін.

Сваімі даследаваннямі і меркаваннямі на гэты конт падзяліліся супрацоўнікі гісторыка-краязнаўчага музея, раённай цэнтральнай бібліятэкі імя Н. К. Крупскай, настаўнікі гісторыі, журналісты і краязнаўцы-аматары. З асноўнай інфармацыяй выступіў супрацоўнік музея Уладзімір Малец. Ён адзначыў, што спрэчкі па гэтай тэме ўзніклі яшчэ каля трыццаці гадоў таму, калі наш горад рыхтаваўся адзначаць у 1992 годзе сваё 500-годдзе. Але свята з-за палітычных падзей (распад у 1991 годзе Савецкага Саюза) не адбылося. А потым было даказана, што 1492 год, які лічыўся годам першага летапіснага згадвання Жлобіна (Хлепеня), памылковы.

Сёння ж размова ідзе пра 1654 год. Тады казацкі гетман Іван Залатарэнка пісьмова засведчыў, што яго войска спаліла варожы «замак Злобін» («разам з замкамі Рэчыца, Стрэшын, Рагачоў і Горваль»). Такім чынам у 2019 годзе нам трэба рыхтавацца адзначыць 365-ю гадавіну першага пісьмовага ўпамінання Жлобіна. З гэтым пагадзіліся і іншыя выступаючыя: краязнаўца Андрэй Міхаленка, бібліятэкар Ларыса Фаміна, аўтар дадзенай публікацыі.   

Праўда, у друку з’явіўся артыкул украінскага гісторыка Юрыя Мыцыка, у якім прыводзіцца іншая дата першага згадвання пра Жлобін – 10 ліпеня 1649 года. Толькі аўтар пакуль не прадставіў жлабінчанам па іх просьбе крыніцу (дакумент), адкуль ён узяў гэтыя звесткі. Хутчэй за ўсё, нам самім давядзецца праверыць дадзеную версію. Для гэтага трэба пабываць ці звязацца з замежнымі архівамі – у Польшчы і Канадзе. Удзельнікі пасяджэння звярнуліся з заклікам да сваіх землякоў, якія бываюць у гэтых краінах, далучыцца да агульнай справы.   

 Мікалай ШУКАНАЎ.

Читайте ndsmi.by в "Одноклассниках"

Читайте ndsmi.by в "Контакте"

Читайте ndsmi.by в "Фейсбуке"  

 

Читайте ndsmi.by в "twitter"

Добавить комментарий

Календарь
наверх