Сегодня: суббота, 22 сентября 2018г.
Жлобин -

Прогноз погоды

Данные о погоде предоставлены FORECA
USD 2.0788, EUR 2.45

Курсы валют

2.0788
2.45
3.1389
Данные о валюте предоставлены NBRB.BY
Есть вопрос?
свяжитесь с нами:
+ 375 (2334) 7 80 90
написать нам

Культура

«Кліч Палесся»: свята, якое аб’ядноўвае

14.09.2018
98

Нагадаем, што 22 верасня ў аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна пройдзе Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый «Кліч Палесся».

Акрамя традыцыйных мерапрыемстваў, такіх як выступленні аўтэнтычных калектываў, конкурс «Палеская Прыгажуня-2018», фестываль кнігі і прэсы, праца падворкаў, пройдуць і новыя.

Так, упершыню адбудуцца: свята «Сярод вёскі карагод», у рамках якога будуць праводзіцца традыцыйныя народныя гульні з уцягваннем у інтэрактыўнае дзейства ўсіх жадаючых; свята бытавога танца «Танчым падаўнейшаму», дзе калектывы і выканаўцы бытавых танцаў дадуць магчымасць гледачам паўдзельнічаць у майстаркласах; свята гістарычнай рэканструкцыі «Бітва эпох», у праграме якога запланаваны паказальныя рыцарскія турніры, будуць арганізаваны тэматычныя фотазоны, праведзены прэзентацыі клубаў гістарычнай рэканструкцыі; свята беларускага народнага тэатра батлейка «Батлейка. by», дзе адбудзецца паказ батлеечных спектакляў, пройдуць майстар-класы па вырабе рэквізіту, лялек для батлейкі, прэзентацыя батлейкі Гомельшчыны і Брэстчыны.

Акрамя таго, інтарэс выклікае і тэматычная выстава «Палескія брэнды»: знакамітасці, абрады, традыцыі, помнікі прыроды і нават прадукты харчавання.

Т. ДАРАФЕЕВА.

Чтобы быть в курсе событий, регистрируйтесь в наших группах: 

Наша группа в социальной сети "ВКонтакте" - "С новым днём, Жлобин!

Наша группа в социальной сети "Одноклассники" - "С новым днём, Жлобин!" 

Читайте ndsmi.by в "Одноклассниках"

Читайте ndsmi.by в "Контакте"

Читайте ndsmi.by в "Фейсбуке"

Читайте ndsmi.by в "twitter" 

Наш канал на YouTube 

Добавить комментарий

Календарь
наверх