Сегодня: четверг, 19 июля 2018г.
Жлобин -

Прогноз погоды

Данные о погоде предоставлены FORECA
USD 1.9886, EUR 2.312

Курсы валют

1.9886
2.312
3.1609
Данные о валюте предоставлены NBRB.BY
Есть вопрос?
свяжитесь с нами:
+ 375 (2334) 7 80 90
написать нам

Культура

І будзе «Музыка надзеі» стартавай пляцоўкай!

19.12.2017
602

Міжнародны дзіцячы конкурс «Музыка надзеі» штогод збірае таленавітых выканаўцаў-музыкантаў з розных краін свету, каб прадставіць ім унікальную магчымасць праявіць свой талент, ацаніць уласны выканаўчы ўзровень, атрымаць упэўненасць у сваіх сілах. І гэты год не быў выключэннем.

Наша газета ўжо пісала, што ў абласным туры, які праходзіў у Гомелі, прынялі ўдзел пяць юных жлабінчан-музыкантаў, іграючых на смычковых інструментах, – прадстаўнікоў дзіцячай школы мастацтваў № 1. І чатыры з іх прайшлі ў фінал. Гэта Андрэй Ерамееў, Паліна Ерамеева, Дар’я Ерамеева і Кацярына Сасна.

Фінал адбыўся на базе Гомельскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў імя Н.Ф. Сакалоўскага. На цырымоніі ўзнагароджання заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, старшыня журы Уладзімір Перлін, а таксама іншыя суддзі, прадстаўнікі розных краін, адзначылі высокі ўзровень усіх нашых выканаўцаў і ў асаблівасці – віаланчэліста Андрэя Ерамеева, які заваяваў дыплом лаўрэата ІІ ступені. Яго сапернікамі былі юныя музыканты з Беларусі, Расіі, Малдовы, Прыбалтыкі. Хлопчык выконваў складаныя кампазіцыі – эцюды і п’есы рознага характару, канцэрт Вівальдзі.

Дарэчы, Андрэю Ерамееву ўсяго 10 год і ён вучыцца ў 4-м класе школы мастацтваў, выступае сольна і ў складзе ансамбля віаланчэлістаў «Вдохновение». Выхоўваецца хлопчык у шматдзетнай сям’і – чатыры яго сястры, а таксама бацькі валодаюць рознымі музычнымі інструментамі. Педагог юнага музыканта Ірына Данько адразу заўважыла яго талент, стараннасць, уседлівасць, працаздольнасць і таму амаль з першага года навучання рыхтавала да ўдзелу ў розных конкурсах і не памылілася. Напрыклад, у 2016 годзе на рэгіянальным фестывалі дзіцячай творчасці «Русский портрет в белорусском интерьере» і рэспубліканскім фестывалі-конкурсе «ЛьВёнок» («Лидский венок») у яго дыпломы ІІ ступені.

Ірына Данько адзначае: «Андрэй – гэта маленькі па ўзросту, але дарослы па майстэрству музыкант. Многія дзеці толькі ў 7-м класе пачынаюць так віртуозна валодаць інструментам. Нават на IV адкрытым конкурсе скрыпачоў і віаланчэлістаў імя М.М. Салдатава, які праходзіў у Магілёве ў гэтым годзе, хлопчыку ўручаны дыплом «Юна- му віртуозу». Паспяховасць выступленняў была б немагчымай без нашага канцэрт-майстра, дырэктара школы мастацтваў Ларысы Сухан, якая акампаніравала Андрэю на конкурсе і правяла з ім не адну рэпетыцыю».

…За гады свайго існавання конкурс стаў стартавай пляцоўкай для многіх прафесійных музыкантаў, якія сёння годна прадстаўляюць нацыянальнае музычнае мастацтва ў краіне і за яе межамі. У склад журы конкурсу штогод уваходзяць лепшыя спецыялісты ў галіне музычнага мастацтва, якія маюць вопыт работы з таленавітай моладдзю. Таму жадаем нашым юным музыкантам творчага натхнення і яркіх выступленняў у далейшым!

Таццяна СКОБЕЛЕВА.

Фота з архіва ДШМ № 1.

Читайте ndsmi.by в "Контакте"

Читайте ndsmi.by в "Фейсбуке"  

Читайте ndsmi.by в "twitter

Наша группа в социальной сети "Одноклассники" - "С новым днём, Жлобин!"

Наша группа в социальной сети "ВКонтакте" "С новым днём, Жлобин!

Добавить комментарий

Календарь
наверх