Сегодня: понедельник, 20 августа 2018г.
Жлобин -

Прогноз погоды

Данные о погоде предоставлены FORECA
USD 2.0508, EUR 2.3366

Курсы валют

2.0508
2.3366
3.061
Данные о валюте предоставлены NBRB.BY
Есть вопрос?
свяжитесь с нами:
+ 375 (2334) 7 80 90
написать нам

Культура

Чароўнаму мастацтву падуладны стагоддзі

11.11.2016
514
Дэкарыраванне скурай – гэта чароўнае мастацтва, якое бярэ пачатак у дагістарычныя часы. Археолагі па сённяшні дзень выяўляюць часткова захаваныя скураныя рэчы, прадметы побыту і інтэр’еру. І сёння гэты трывалы, гнуткі даўгавечны матэрыял вельмі цэняць і шырока выкарыстоўваюць.

Мы прывыклі бачыць у крамах і на рынках мэблю, адзенне, абутак, сувеніры, вырабленыя на прадпрыемстве. Але, пагадзіцеся, з імі не параўнаюцца вырабы ручной працы, у кожным з якіх часцінка душы майстра.

У нашым горадзе ёсць, так сказаць, скураных спраў майстар, чалавек, які жыве цікавым рамяством – дэкарыраваннем скурай або скураной пластыкай. Гэта педагог дадатковай адукацыі гарадскога цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Эўрыка», кіраўнік аб’яднання па інтарэсах «Саламандра» Вольга Смарцэлава.

Яе рукі здольныя тварыць цуды – дзякуючы фантазіі, натхненню, з якімі яна працуе над рознымі прыгожымі штучкамі, кавалачкі скуры ператвараюцца ў незвычайныя эксклюзіўныя вырабы – пано, шкатулкі, карціны... Гэтаму яна вучыць і дзяцей.

Вольга Канстанцінаўна лічыць, што самым высокім відам мастацтва з’яўляецца народнае, таму што яно пранесена праз стагоддзі. Дарэчы, сама жанчына з ранняга дзяцінства любіць рукадзелле, а падчас вучобы ў Рагачоўскім педагагічным вучылішчы яе любімым прадметам было дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.

Жанчына працавала ў школе, затым у дзіцячым садзе, потым у аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзе вучыла дзяцей асновам творчасці і сама атрымлівала ад гэтага задавальненне.

У апошнім у рукі Вольгі Канстанцінаўны трапіў дапаможнік па працы са скурай. Яна разам з рабятамі паспрабавала гэты від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Гэта была аплікацыя... Так метадам спроб і памылак педагог прыйшла да аб’ёмных формаў і ўнікальных рэчаў. І цяпер работы майстра і яе выхаванцаў пастаянна атрымліваюць высокую ацэнку на конкурсах рознага ўзроўню.

Яшчэ Вольга Канстанцінаўна захапляецца пляценнем з папяровых трубачак. Хоць гэта і не старажытнае рамяство, але падобна лазапляценню. Праўду кажуць: таленавіты чалавек – таленавіты ва ўсім, бо ў руках педагога любая справа спорыцца і любая рэч можа стаць незвычайным дадаткам да інтэр’еру.

Таццяна СКОБЕЛЕВА.

Добавить комментарий

Календарь
наверх