Сегодня: понедельник, 20 августа 2018г.
Жлобин -

Прогноз погоды

Данные о погоде предоставлены FORECA
USD 2.0508, EUR 2.3366

Курсы валют

2.0508
2.3366
3.061
Данные о валюте предоставлены NBRB.BY
Есть вопрос?
свяжитесь с нами:
+ 375 (2334) 7 80 90
написать нам

Общество

13 мая ў нашай краіне – Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга

11.05.2018
291

13 мая ў нашай краіне асаблівы дзень – Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга. Сімвалы Беларусі як суверэннай дзяржавы – гэта вынік волез’яўлення беларускага народа на рэспубліканскім рэферэндуме, што адбыўся 14 мая 1995 года. З нагоды свята ўрачыстыя мерапрыемствы ў рамках патрыятычнай акцыі «Квітней, Беларусь!» адбудуцца і ў нас, на Жлобіншчыне. Удзел у іх прымуць маладыя жлабінчане – актывісты і валанцёры БРСМ, а таксама ўсе жадаючыя жыхары і госці нашага раёна.

Так, ужо сёння пройдзе велапрабег па вуліцах Жлобіна. Ад Цэнтра алімпійскага рэзерва да плошчы Вызваліцеляў з дзяржаўнай сімволікай праедуць прадстаўнікі Беларускага металургічнага завода.

У нядзелю, у 11 гадзін, акцыя «Квітней, Беларусь!» пройдзе на цэнтральнай плошчы горада. Валанцёры раённага камітэта БРСМ будуць раздаваць прахожым сувенірныя сцяжкі і чырвона-зялёныя ленты, якія можна будзе замацаваць на вопратку, сумкі, антэны аўтамабіляў.

А літаральна праз гадзіну, у 12.00, на плошчы Вызваліцеляў усе жадаючыя змогуць стаць сведкамі маладзёжнага флэшмоба з патрыятычнай назвай «Ганаруся сваёй краінай!». І вы, паважаныя чытачы, далучайцеся да згаданых  урачыстасцяў. Давайце святкаваць разам!

Л. БЕЛАЗЕРСКАЯ.

На здымку: 9 мая 2018 года: Дзяржаўны сцяг Беларусі падчас святкавання Дня Перамогі ў Жлобіне.

Фота М. СЕМЯНЦА.

Чтобы быть в курсе событий, регистрируйтесь в наших группах: 

Наша группа в социальной сети "ВКонтакте" - "С новым днём, Жлобин!

Наша группа в социальной сети "Одноклассники" - "С новым днём, Жлобин!" 

Читайте ndsmi.by в "Одноклассниках"

Читайте ndsmi.by в "Контакте"

Читайте ndsmi.by в "Фейсбуке"

Читайте ndsmi.by в "twitter"

Добавить комментарий

Календарь
наверх